RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Універсальны гандлёва-прамысловы форум АРМЕНІЯ ЕХРО (г. Ерэван, Арменія)

Тэматычныя раздзелы форума: цяжкая прамысловасць; лёгкая прамысловасць; транспарт; горнаметалургічная прамысловасць; машынабудаванне, прыборабудаванне; электратэхніка і электроніка; станкабудаванне; дрэваапрацоўка і мэбля; хімічная прамысловасць; тара і ўпакоўка; ювелірная прамысловасць; паліграфія; будаўніцтва; адпачынак і забавы.

Мерапрыемства праводзіцца на штогадовай аснове, як правіла, у верасні і з’яўляецца адным з галоўных дзелавых мерапрыемстваў у краіне знаходжання. Арганізатарам выступае буйная выставачная кампанія Арменіі «LOGOS EXPO Center» сумесна з Саюзам прамыслоўцаў і прадпрымальнікаў Арменіі пры падтрымцы ўрада Рэспублікі Арменія. Традыцыйна ў афіцыйнай цырымоніі адкрыцця форуму прымаюць удзел найвышэйшыя службовыя асобы Рэспублікі Арменія.

З 2021 года месца правядзення мерапрыемства перанесена на самую вялікую пляцоўку Арменіі – Спартыўна-канцэртны комплекс імя Карэна Дземірчана, што сведчыць пра рост папулярнасці мерапрыемства сярод прадстаўнікоў армянскага і замежнага бізнесу.