RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Якія дакументы неабходна прадставіць непрацаздольнаму грамадзяніну для атрымання сацыяльных паслуг у форме сацыяльнага абслугоўвання ў замяшчальнай сям’і?

Адказ:

Для аказання сацыяльных паслуг паўналетні непрацаздольны грамадзянін звяртаецца ў тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва (далей – цэнтр) па месцы жыхарства з заявай і прадстаўляе наступныя дакументы:

дакумент, які сведчыць асобу;

пасведчанне інваліда – для грамадзян, якія адносяцца да дадзенай катэгорыі;

медыцынскую даведку аб стане здароўя, якая змяшчае інфармацыю аб наяўнасці медыцынскіх паказанняў і (або) адсутнасці медыцынскіх супрацьпаказанняў.

Цэнтр на працягу трох рабочых дзён з дня звароту праводзіць абследаванне матэрыяльна-бытавога становішча паўналетняга непрацаздольнага грамадзяніна са складаннем акта абследавання і запытвае ў дзяржаўных органаў (арганізацый):

даведку аб месцы жыхарства і складзе сям’і дадзенага грамадзяніна;

звесткі аб адсутнасці (наяўнасці) у яго крымінальнага пераследу (судзімасці), адміністрацыйных правапарушэнняў на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь;

звесткі аб адсутнасці догляду яго асобай, якая атрымлівае дапамогу па доглядзе інваліда I групы або асобы, якая дасягнула 80-гадовага ўзросту;

звесткі аб памеры атрыманай ім пенсіі за месяц, які папярэднічае месяцу звароту;

іншыя неабходныя дакументы.

Паўналетні непрацаздольны грамадзянін пры падачы заявы мае права сам прадставіць дакументы, якія запытваюцца цэнтрам.