RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Пры прыёме і звальненні часовага работніка ўзнікае шэраг складанасцей

Пытанне: пры прыёме і звальненні часовага работніка ўзнікае шэраг складанасцей. Напрыклад, асноўны работнік адсутнічае па прычыне часовай непрацаздольнасці, дзень выхаду яго на працу часта застаецца невядомы, аж да вечара. Такім чынам, аформіць своечасова загад на звальненне работніка, прынятага на час адсутнасці асноўнага работніка, няма магчымасці, у сувязі з чым парушаюцца тэрміны выплаты канчатковага разліку.

Адказ: у выпадку, калі асноўны работнік праінфармаваў наймальніка ў вячэрні час (пасля заканчэння часу працы арганізацыі) аб сваім выхадзе на працу на наступны дзень, загад аб звальненні часовага работніка неабходна выдаць наступным днём, датай звальнення часовага работніка пры гэтым будзе папярэдні дзень (апошні дзень часовай непрацаздольнасці асноўнага работніка).

Пры гэтым, паколькі на працу выйшлі абодва работнікі (асноўны і часовы), часовы работнік не павінен быць дапушчаны да працы.

Да выдання загаду аб звальненні часовага работніка неабходна задакументаваць прычыну яго нясвоечасовага выдання (пісьмовае тлумачэнне асноўнага работніка, дакладная запіска і інш.), што паслужыць доказам абгрунтаванасці нясвоечасовасці выдання загада аб звальненні і выплаты канчатковага разліку часоваму работніку ў выпадку ўзнікнення спрэчнай сітуацыі як з часовым работнікам пры яго звароце ў суд, так і з кантралюючымі органамі.