RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Ці магчыма арганізаваць працу гурткоў па інтарэсах для людзей з інваліднасцю дома?

Пытанне: ці магчыма арганізаваць працу гурткоў па інтарэсах для людзей з інваліднасцю дома?

Адказ: Так. Пералікам бясплатных і агульнадаступных сацыяльных паслуг дзяржаўных устаноў сацыяльнага абслугоўвання з нормамі і нарматывамі забяспечанасці грамадзян гэтымі паслугамі, зацверджаным пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 27.12.2012 № 1218 прадугледжана работа гурткоў па інтарэсах у форме сацыяльнага абслугоўвання дома.

Дадзеная паслуга прадастаўляецца бясплатна да 2 раз на тыдзень дзецям-інвалідам ва ўзросце да 18 гадоў, якія завяршылі асваенне зместу адукацыйнай праграмы спецыяльнай адукацыі на ўзроўні агульнай сярэдняй адукацыі для асоб з інтэлектуальнай недастатковасцю, а таксама інвалідам I і II групы, якія маюць абмежаванне жыццядзейнасці (здольнасці ажыццяўляць самаабслугоўванне і здольнасці да самастойнага перамяшчэння), якое адпавядае ФК 4.

Па аказанне сацыяльных паслуг грамадзянін звяртаецца ў тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва па месцы рэгістрацыі (месцы жыхарства) і прадстаўляе наступныя дакументы:

дакумент, які сведчыць асобу;

дакумент устаноўленага ўзору аб праве на льготы (пасведчанне інваліда, ветэрана Вялікай Айчыннай вайны і да т. п.) для грамадзян, якія адносяцца да катэгорыі тых, хто карыстаецца льготамі;

заяву;

медыцынскую даведку аб стане здароўя, якая змяшчае інфармацыю аб наяўнасці медыцынскіх паказанняў і (або) адсутнасці медыцынскіх супрацьпаказанняў для аказання сацыяльных паслуг у форме паўстацыянарнага сацыяльнага абслугоўвання;

суправаджальныя дакументы з цэнтраў карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі – для выпускнікоў названых цэнтраў.

Работнікі тэрытарыяльнага цэнтра на працягу трох рабочых дзён з дня звароту праводзяць абследаванне матэрыяльна-бытавога становішча грамадзяніна са складаннем акта абследавання і запытваюць у дзяржаўных органаў і іншых арганізацый:

звесткі аб наяўнасці (адсутнасці) догляду грамадзяніна, які звярнуўся па аказанне сацыяльных паслуг, асобай, якая атрымлівае дапамогу па доглядзе інваліда I групы або асобы, якая дасягнула 80-гадовага ўзросту;

даведку аб месцы жыхарства і складзе сям’і.