RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Каму трэба дапамога на дзяцей, старэйшых за 3 гады?

Пытанне: каму трэба дапамога на дзяцей, старэйшых за 3 гады?

Адказ: артыкулам 15 Закона Рэспублікі Беларусь «Аб дзяржаўных дапамогах сем’ям, якія выхоўваюць дзяцей» (далей – Закон) вызначана кола сем’яў, якія маюць права на дапамогу на дзяцей, старэйшых за 3 гады з асобных катэгорый сем’яў (далей – дапамога).

Дадзеная дапамога прызначаецца ў выпадках, калі:

у сям’і выхоўваецца дзіця-інвалід ва ўзросце да 18 гадоў;

абодва бацькі (маці (мачаха), бацька (айчым)) у поўнай сям’і або адзіны з бацькоў у няпоўнай сям’і, усынавіцель (удачарыцель) з’яўляюцца інвалідамі I або II групы;

адзін з бацькоў (маці (мачаха), бацька (айчым)) у поўнай сям’і з’яўляецца інвалідам I групы, а другі ажыццяўляе за ім догляд і атрымлівае адпаведную дапамогу;

Бацька (айчым) або усынавіцель (удачарыцель) праходзяць тэрміновую ваенную службу, альтэрнатыўную службу.

Дапамога прызначаецца па месцы працы маці (мачахі) у поўнай сям’і, аднаго з бацькоў у няпоўнай сям’і, а калі маці (мачыха) у поўнай сям’і не працуе – па месцы працы бацькі (айчыма) дзіцяці.

У выпадках, калі бацькі працуюць у камерцыйных арганізацыях з сярэдняй колькасцю работнікаў да 15 чалавек уключна, рэлігійных арганізацыях, у індывідуальных прадпрымальнікаў, натарыусаў, адвакатаў, дапамога прызначаецца ў органах па працы, занятасці і сацыяльнай абароне (далей – органы сацыяльнай абароны) у адпаведнасці з рэгістрацыяй па месцы жыхарства заяўніка.

Для прызначэння дапамогі варта штогод з 1 студзеня звяртацца па месцы працы (у органы сацыяльнай абароны) не пазней за 6 месяцаў з дня ўзнікнення права на яе. У выпадку перавышэння гэтага тэрміну дапамога будзе прызначана са дня звароту (артыкул 22 Закона).