RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Аб павышэнні пенсіі донарам

Пенсіі павышаюцца донарам, узнагароджаным нагрудным знакам Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь «Ганаровы донар Рэспублікі Беларусь», знакам пашаны «Ганаровы донар Рэспублікі Беларусь», знакамі «Ганаровы донар СССР», «Ганаровы донар таварыства Чырвонага Крыжа БССР».

Азначанае павышэнне ўстанаўліваецца па дасягненні агульнаўстаноўленага пенсійнага ўзросту ў памеры 40 працэнтаў мінімальнага памеру пенсіі па ўзросце.

У 2021 годзе агульнаўстноўлены пенсійны ўзрост для мужчын складае 62 гады 6 месяцаў, для жанчын – 57 гадоў 6 месяцаў, у 2022 годзе і наступныя гады для мужчын – 63 гады, для жанчын – 58 гадоў.

Даведачна: з 01.08.2021 мінімальная пенсія па ўзросце складае 70,87 рубля, памер павышэння – 28,35 рубля.

У пацверджанне права на павышэнне пенсіі ў орган, які ажыццяўляе пенсійнае забеспячэнне, варта прадставіць адпаведнае пасведчанне, а пры яго адсутнасці – іншыя дакументы, якія змяшчаюць звесткі аб даце ўзнагароджання, органе, які прыняў рашэнне аб узнагароджанні, даце і нумары выдадзенага пасведчання.