RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Рашэнне пытанняў па ўстаноўцы агароджы на прысядзібных участках

У камітэт звяртаюцца грамадзяне па пытанні нязгоды з устаноўкай агароджы суседам па мяжы сумежных зямельных участкаў.

Устаноўка агароджаў з’яўляецца правам землекарыстальнікаў, але не абавязкам. У любым выпадку агароджа прысядзібнага зямельнага ўчастка можа быць добраўпарадкавана як адным, так і некалькімі сумежнымі землекарыстальнікамі.

У адпаведнасці з падпунктамі 6.3.18–6.3.20 будаўнічых нормаў СН 3.01.03-2020 «Планіроўка і забудова населеных пунктаў» агароджы прысядзібнага ўчастка ўстанаўліваюцца па геадэзічнай мяжы з суседнімі (сумежнымі) зямельнымі ўчасткамі. Пры гэтым агароджы павінны адпавядаць наступным патрабаванням: вышыня – не больш за 2 м, ступень святлопразрыстасці– ад 0 % да 100 % па ўсім перыметры зямельнага ўчастка (г.зн. можа быць суцэльнай).

У раёнах, дзе мяжа сядзібнай забудовы склалася, у выпадку, калі устаноўленая (геадэзічна) мяжа ўчастка праходзіць у непасрэднай блізкасці (менш за 3 м) ад існуючага жылога дома, да агароджы прысядзібнага ўчастка на шырыню такога дома ўжываюць наступныя патрабаванні: вышыня – не больш за 2 м, ступень святлопразрыстасці– ад 50 % да 100 %.У выпадку, калі ўстаноўленая (геадэзічна) мяжа ўчастка праходзіць па сцяне жылога домаабо гаспадарчай пабудовы сумежнага землекарыстальніка, устаноўка агароджы на шырыню такога дома або гаспадарчай пабудовы не дапускаецца.

Пры праектаванні агароджаў паміж прыкватэрнымі ўчасткамі жылога дома, які складаецца з двух і больш кватэр, неабходна забяспечваць зону не менш за 1 м для абслугоўвання фасадаў і даха часткі дома сумежнай кватэры (кватэр). Агароджа паміж прыкватэрнымі ўчасткамі павінна быць вышынёй не больш за 1,2 м ад узроўню зямлі насупраць фасада з вокнамі сумежнай кватэры (кватэр) і не больш за 1,7 м – пры іх адсутнасці, са ступенню святлопразрыстасці ад 50% да 100% па ўсёй вышыні.

Варта адзначыць, што вышыню агароджы прысядзібнага ўчастка вызначаюць як суму вышынь ўсіх яе канструктыўных элементаў і вымяраюць з боку ўчастка, на якім ўзводзіцца агароджа, ад узроўню зямлі да верхняй паверхні палатна агароджы. Памеры агароджы не павінны перавышаць устаноўленыя нормыбольш чым на 0,05 метра.

Калі ў землекарыстальнікаў узнікаюць сумненні ў частцы праходжання межаў зямельнага ўчастка, рэкамендуем звярнуцца ў арганізацыю па землеўпарадкаванні для ўдакладнення (аднаўлення) межаў зямельнага ўчастка на мясцовасці.

Калі заяўнік лічыць, што ўласнікамі суседняга (сумежнага) домаўладання ўшчэмлены або парушаны яго правы, заяўнік мае права звярнуцца па іх абарону ў суд.