RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Заяўкі на ўдзел у гандлёвым абслугоўванні абласнога фестывалю-кірмашу працаўнікоў вёскі «Дажынкі-2021» неабходна падаць да 5 лістапада

Увазе суб’ектаў гаспадарання!

У 2021 годзе правядзенне абласнога фестывалю-кірмаш працаўнікоў вёскі «Дажынкі-2021» запланавана на 19–20 лістапада ў горадзе Магілёве каля Палаца культуры вобласці.

Згодна з зацверджаным рабочым планам, выязны гандаль будзе ажыццяўляцца на пляцоўцы, якая прылягае да ДУ «Хакейны клуб “Магілёў”».

Заяўкі ад суб’ектаў гаспадарання, індывідуальных прадпрымальнікаў і рамеснікаў прымаюцца галоўным упраўленнем гандлю і паслуг Магілёўскага аблвыканкама па 5 лістапада 2021 года ў пісьмовым выглядзе па электроннай пошце rezerv4@mogilev-region.gov.by