RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Доступ да кантакт-цэнтра падатковых органаў арганізаваны па адзіным кароткім нумары 189 для ўсіх аператараў сувязі

Доступ да кантакт-цэнтра падатковых органаў Рэспублікі Беларусь арганізаваны па адзіным кароткім нумары 189 для ўсіх аператараў сувязі (А1, МТС, Life, Белтэлекам).

Кантакт-цэнтр функцыянуе ў рабочыя дні з 9.00 да 18.00.

Аператары кантакт-цэнтра растлумачаць:

фізічным асобам – пытанні вылічэння і выплаты падаходнага падатку з фізічных асоб, зямельнага падатку і падатку на нерухомасць, парадку ажыццяўлення відаў дзейнасці без рэгістрацыі ў якасці ІП, у сферы аграэкатурызму, рамеснай дзейнасці;

індывідуальным прадпрымальнікам – пытанні парадку прымянення агульнаўстаноўленай сістэмы падаткаабкладання, спрошчанай сістэмы падаткаабкладання, адзінага падатку з ІП, пытанні, якія рэгулююць парадак прыёму наяўных грашовых сродкаў.

Юрыдычным асобам і індывідуальным прадпрымальнікам – акажуць тэхнічную падтрымку электроннага сэрвісу «Асабісты кабінет юрыдычных асоб і ІП», сістэмы электроннага дэкларавання», АРМа «Плацельшчык – Мытны саюз», фізічным асобам – тэхнічную падтрымку электроннага сэрвісу «Асабісты кабінет фізічных асоб».

Таксама аператары кантакт-цэнтра:

прапануюць даведачную інфармацыю аб стаўках, тэрмінах выплаты падаткаў (збораў), тэрмінах прадстаўлення падатковых дэкларацый (разлікаў), рэквізітаў для выплаты падаткаў (збораў), іншых пытанняў у дачыненні да дзейнасці ІП, якія адносяцца да кампетэнцыі падатковых органаў;

прымуць паведамленні аб фактах парушэння падатковага і іншага заканадаўства, кантроль за выкананнем якога ўскладзены на падатковыя органы, у тым ліку аб фактах выплаты заработнай платы «ў канвертах»;

прымуць прапановы па ўдасканаленні падатковага заканадаўства.

Прэс-цэнтр інспекцыі МПЗ Рэспублікі Беларусь па Магілёўскай вобласці