RU BY EN 中文
Twitter Instagram

З 1 снежня 2021 г. будзе ўведзена маркіроўка ў дачыненні да малочнай прадукцыі з мінімальным тэрмінам захоўвання менш за 40 сутак

 

Увазе субектаў гаспадарання!

У адпаведнасці з пералікам тавараў, якія падлягаюць маркіроўцы сродкамі ідэнтыфікацыі, вызначанай пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 29 ліпеня 2011 г. № 1030, з 1 снежня 2021 г. будзе ўведзена маркіроўка ў дачыненні да малочнай прадукцыі з мінімальным тэрмінам захоўвання менш за 40 сутак.

На афіцыйным сайце Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю размешчаны:

пералік вытворцаў з інфармацыяй аб выкарыстоўваемых сродках ідэнтыфікацыі (абароненыя або неабароненыя) пры маркіроўцы малочнай прадукцыі (першы этап з 08.07.2021: сыры, марозіва; другі этап з 01.09.2021: малочная прадукцыя з тэрмінамі захоўвання больш за 40 сутак);

пакрокавы алгарытм дзеянняў прадпрыемстваў рознічнага гандлю, якія ажыццяўляюць рэалізацыю малочнай прадукцыі, па ўкараненні электронных накладных;

пакрокавы алгарытм дзеянняў прадпрыемстваў рознічнага гандлю, якія ажыццяўляюць рэалізацыю тавараў, што падлягаюць маркіроўцы і (або) прасочвальнасці (за выключэннем малочнай прадукцыі), па ўкараненні электронных накладных.