Ці можна замовіць інваліднае крэсла-каляску па індывідуальным узоры?
Адказ: крэсла-каляскі для дарослых і дзяцей (пакаёвыя, прагулачныя, функцыянальныя з суднам, для дзяцей з ДЦП, велакаляскі) выпускаюцца Рэспубліканскім унітарным прадпрыемствам «Беларускі пратэзна-артапедычны аднаўленчы цэнтр» серыйна. Пры выбары крэсла-каляскі кіруюцца наяўнасцю ў інваліда пэўных медыцынскіх паказанняў. Пры нестандартных параметрах пацыента вырабляецца каляска па індывідуальнай замове, але толькі на базе серыйнай каляскі, у межах тэхнічных умоў на гэты від каляскі.