RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Ці будуць прынятыя да аплаты пры прадастаўленні дзяржаўнай адраснай сацыяльнай дапамогі дакументы, якія пацвярджаюць факт набыцця прадметаў гігіены праз інтэрнэт-магазіны Wildberries?

Адказ: да заявы аб прадастаўленні ДАСД у выглядзе сацыяльнай дапамогі для пакрыцця выдаткаў на набыццё падгузнікаў прыкладаюцца дакументы і (або) звесткі, прадугледжаныя ў падпункце 2.33.2 пераліку адміністрацыйных працэдур, якія ажыццяўляюцца дзяржаўнымі органамі і іншымі арганізацыямі па заявах грамадзян, зацверджанага Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 26.04.2010 № 200, да якіх у ліку іншых адносяцца дакументы, якія пацвярджаюць выдаткі на набыццё падгузнікаў, устаноўленыя ў адпаведнасці з заканадаўствам, з абавязковым указаннем назвы набытага тавару ў Рэспубліцы Беларусь.

Асноўныя патрабаванні да ажыццяўлення гандлю на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь з выкарыстаннем глабальнай камп’ютарнай сеткі інтэрнэт (далей – сетка інтэрнэт) устаноўлены Законам Рэспублікі Беларусь ад 8 студзеня 2014 г. № 128-3 «Аб дзяржаўным рэгуляванні гандлю і грамадскага харчавання» (далей – Закон № 128-3) і правіламі продажу тавараў пры ажыццяўленні дыстанцыйнага гандлю, зацверджанымі пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 15 студзеня 2009 г. № 31 (у частцы рознічнага гандлю).

Пры гэтым дзеянне Закона № 128-3 і вышэйзгаданых правілаў не распаўсюджваецца на адносіны паміж пакупнікамі і суб’ектамі гаспадарання, якія ажыццяўляюць гандаль за межамі Рэспублікі Беларусь праз замежныя інтэрнэт-магазіны і замежныя інтэрнэт-пляцоўкі з дастаўкай тавараў пакупнікам (фізічным асобам – рэзідэнтам Рэспублікі Беларусь) шляхам перасылкі паштовымі адпраўленнямі або іншым спосабам у Рэспубліку Беларусь.

Паводле інфармацыі, размешчанай на сайтах https://bу. wildberries.ru і https://wildberries.ru, інтэрнэт-крама Wildberries належыць юрыдычнай асобе Расійскай Федэрацыі – таварыству з абмежаванай адказнасцю «Вайлдберриз» (ОГРН 1067746062449, ІНАЎ 7721546864, Маскоўская вобласць, г. Падольск, вёска Каледзіна, тэрыторыя індустрыяльнага парку Каледзіна, д. 6, стар. 1) (далей – ТАА «Вайлдберриз»).

Акрамя таго, згодна з інфармацыяй, размешчанай на названых сайтах у раздзеле «Правілы карыстання гандлёвай пляцоўкай “Wildberries”», заказваючы на гандлёвай пляцоўцы тавар, які рэалізуецца ТАА «Вайлдберриз» ці іншымі прадаўцамі, пакупнік уступае ў дагаворныя адносіны з ТАА «Вайлдберриз» (іншымі прадаўцамі) у межах дагавора куплі-продажу тавару на тэрыторыі Расійскай Федэрацыі.

На думку Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю, тавары, набытыя праз інтэрнэт-краму Wildberries, фактычна набываюцца на тэрыторыі Расійскай Федэрацыі.

Такім чынам, дакументы, якія пацвярджаюць факт набыцця прадметаў гігіены з дапамогай замежных інтэрнэт-магазінаў (у тым ліку праз інтэрнэт-магазін Wildberries), не могуць быць прыняты да аплаты пры прадастаўленні сацыяльнай дапамогі для кампенсацыі затрат на набыццё падгузнікаў, паколькі яны набыты не на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь.