RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Якія дзеянні павінен распачаць наймальнік ў сувязі са змяненнем з 1 кастрычніка 2021 г. назвы прафесіі «Прыбіральнік памяшканняў (вытворчых, службовых)» на «Прыбіральнік памяшканняў»?

Адказ: з 1 кастрычніка 2021 г. уступіла ў сілу пастанова Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь ад 20.05.2021 № 36, якой унесены шэраг змяненняў у выпуск 1 адзінага тарыфна-кваліфікацыйнага даведніка работ і прафесій рабочых, зацверджаны пастановай Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь ад 30.03.2004 № 33, у тым ліку ў частцы змянення назвы прафесіі «Прыбіральнік памяшканняў (вытворчых, службовых)» на «Прыбіральнік памяшканняў».

Азначанае змяненне азначае, што ва ўсіх выпадках, незалежна ад таго, па якім разрадзе рабочым выконваецца праца, ужываецца толькі адна назва прафесіі – «Прыбіральнік памяшканняў».

Нягледзячы на тое, што змяненне назвы прафесіі не цягне за сабой змены зместу функцыянальных абавязкаў і тарыфікацыі работ, наймальнікам неабходна перагледзець кадравыя дакументы і прывесці іх у адпаведнасць з заканадаўствам з прымяненнем часткі чацвёртай артыкула 19 Працоўнага кодэкса Рэспублікі Беларусь, згодна з якой у выпадку змены заканадаўства аб працы ўмовы працоўнага дагавора павінны быць прыведзены ў адпаведнасць з заканадаўствам аб працы.

Адмаўленне работніка ад выканання даручаных работ у сувязі са змяненнем назвы прафесіі будзе лічыцца парушэннем выканаўчай і працоўнай дысцыпліны.

Акрамя таго, неабходна ўнесці адпаведныя змены і дапаўненні ў штатны расклад і іншыя лакальныя прававыя акты арганізацыі.