RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Увазе арганізацый!

Юрыдычныя асобы, іх адасобленыя падраздзяленні (якія маюць асобны баланс), якія заключылі кантракты (дагаворы), у тым ліку публічныя, з нерэзідэнтамі Рэспублікі Беларусь на прадастаўленне і (або) атрыманне паслуг, выкананне работ, прадастаўляюць форму дзяржаўнай статыстычнай справаздачнасці 12-вэс (паслугі) «Справаздача аб экспарце і імпарце паслуг» не пазней за 18-га чысла пасля справаздачнага перыяду.

Суб’екты малога прадпрымальніцтва, якія засвоілі з пачатку 2021 г. аб’ём інвестыцый у асноўны капітал у памеры 500 тысяч рублёў і больш, павінны на штоквартальнай аснове нарастальным вынікам прадастаўляць форму дзяржаўнай статыстычнай справаздачнасці 4-ІС (інвестыцыі) «Справаздача аб уводзе ў эксплуатацыю аб’ектаў, асноўных сродкаў і выкарыстанні інвестыцый у асноўны капітал». Тэрмін прадастаўлення формы 4-ІС (інвестыцыі) за студзень-снежань 2021 г. – 10 студзеня 2022 г.

Суб’екты малога прадпрымальніцтва, якія аказвалі ў 2021 годзе платныя паслугі насельніцтву, павінны прадаставіць форму дзяржаўнай статыстычнай справаздачнасці 4-ун «Справаздача аб аб’ёме платных паслуг насельніцтву» за студзень-снежань 2021 г. не пазней за 28 студзеня 2022 г.

Інфармацыйныя матэрыялы размешчаны на афіцыйным сайце Нацыянальнага статыстычнага камітэта Рэспублікі Беларусь http://www.belstat.gov.by у рубрыцы «Рэспандэнтам»/«Дзяржаўныя статыстычныя назіранні» «Бланкі формаў справаздачнасці, указанні, пастановы»/«Статыстыка знешняга гандлю таварамі, статыстыка знешняга гандлю паслугамі» і (або) «Статыстыка будаўніцтва і інвестыцый у асноўны капітал».