RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Увазе фізічных асоб, якія ажыццяўляюць рамесную дзейнасць!

Міністэрства па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь нагадвае фізічным асобам-рамеснікам, якія плануюць працягнуць ажыццяўленне рамеснай дзейнасці ў 2022 годзе, аб неабходнасці ў тэрмін не пазней за 28 снежня 2021 года выплаціць за 2022 год збор за ажыццяўленне рамеснай дзейнасці (далей – збор) у суме 58 беларускіх рублёў (дзве базавыя велічыні).

Выканаць уплату збору можна як у безнаяўным парадку (у тым ліку праз плацежную сістэму АРІП), так і праз касу банка або аператара паштовай сувязі шляхам унясення наяўных грашовых сродкаў.

Тым фізічным асобам-рамеснікам, хто не плануе працягваць рамесную дзейнасць у 2022 годзе, нагадваем, што з 1 студзеня 2021 года зменены парадак спынення рамеснай дзейнасці.

Так, пры спыненні рамеснай дзейнасці фізічныя асобы абавязаны прадставіць у падатковы орган пісьмовае апавяшчэнне аб спыненні дзейнасці або апавяшчэнне праз асабісты кабінет плацельшчыка па ўстаноўленай форме. Пры гэтым фізічная асоба прызнаецца спыніўшай рамесную дзейнасць з даты атрымання падатковым органам апавяшчэння аб спыненні рамеснай дзейнасці.

Улічваючы сказанае, тым фізічным асобам-рамеснікам, якія ў бягучым годзе ажыццяўляюць рамесную дзейнасць, але не плануюць працягнуць яе ажыццяўленне ў 2022 годзе, ужо цяпер неабходна паклапаціцца аб прадстаўленні ў падатковы орган апавяшчэння аб спыненні дзейнасці. Калі да заканчэння бягучага года апавяшчэнне аб спыненні рамеснай дзейнасці ад такіх фізічных асоб не паступіць у падатковы орган, то гэтыя фізічныя асобы будуць прызнавацца ў 2022 годзе рамеснікамі і ім ва ўстаноўленым парадку будзе налічаны збор у памеры 58 беларускіх рублёў.