RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Аб Нацыянальным конкурсе «Прадпрымальнік года» ў Рэспубліцы Беларусь сярод суб’ектаў малога і сярэдняга прадпрымальніцтва

У адпаведнасці з пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 17 сакавіка 2016 г. № 207 «Аб Нацыянальным конкурсе “Прадпрымальнік года”» ў Рэспубліцы Беларусь сярод суб’ектаў малога і сярэдняга прадпрымальніцтва, пачынаючы з 2016 года, штогод праводзіцца Нацыянальны конкурс «Прадпрымальнік года» (далей – Конкурс).

Асноўнымі задачамі правядзення конкурсу з’яўляюцца выяўленне, заахвочванне і распаўсюджванне перадавога вопыту суб’ектаў малога і сярэдняга прадпрымальніцтва, развіццё прадпрымальніцкай ініцыятывы і стымуляванне дзелавой актыўнасці насельніцтва.

19 лістапада 2021 г. у Мінску адбылося ўрачыстае ўшанаванне пераможцаў Нацыянальнага конкурсу «Прадпрымальнік года» па выніках дзейнасці суб’ектаў гаспадарання за 2020 год. Міністэрства эканомікі адаптавала традыцыйны фармат ушанавання пераможцаў з улікам эпідэміялагічнага становішча. З мэтай мінімізацыі рызык для здароўя удзельнікаў цырымоніі і захавання ў памяці кожнага імгнення гэтага важнага для многіх дня было прынята рашэнне зняць пра падзею і яе герояў фільм.