RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Пытанне: Хто ўзнагароджваецца ордэнам Маці?

Адказ: ордэнам Маці ўзнагароджваюцца жанчыны, якія нарадзілі і (або) выхавалі пяць і больш дзяцей – грамадзян Рэспублікі Беларусь.

У выпадку, калі грамадзянства дзяцей з’яўляецца набытым, прадстаўленне жанчыны да ўзнагароджання ордэнам Маці дапускаецца пры ўмове пражывання гэтых дзяцей на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь не менш за пяць гадоў.

Узнагароджанне ордэнам Маці праводзіцца пры дасягненні пятым дзіцем узросту аднаго года і пры наяўнасці ў жывых астатніх дзяцей гэтай маці.

Узнагароджанне ордэнам Маці жанчын, якія ўсынавілі (удачарылі) дзіця (дзяцей), робіцца па заканчэнні пяці гадоў з даты яго (іх) усынаўлення (удачарэння).

Не прадстаўляюцца да ўзнагароджання ордэнам Маці жанчыны:

якія неналежным чынам выконваюць абавязкі па выхаванні і ўтрыманні дзяцей, устаноўленыя заканадаўствам;

вядуць амаральны лад жыцця;

пазбаўленыя бацькоўскіх правоў, адноўленыя ў бацькоўскіх правах;

былыя усынавіцелі (удачарыцелі), калі ўсынаўленне (удачарэнне) было адменена;

якія маюць судзімасць;

якія неаднаразова (два разы і больш) прыцягваліся да адміністрацыйнай адказнасці за правапарушэнні супраць грамадскага парадку і грамадскай маралі, супраць парадку кіравання, калі не скончыўся

тэрмін, пасля заканчэння якога яны лічацца не маючымі адміністрацыйнага спагнання за здзяйсненне названых правапарушэнняў.