RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Пытанне. Ці можна ў лакальных прававых актах бюджэтнай арганізацыі прадугледзець прапарцыянальнасць аказання аднаразовай выплаты на аздараўленне і як яе разлічыць?

Адказ. Так, можна. Пунктам 4 Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 18 студзеня 2019 г. № 27 «Аб аплаце працы работнікаў бюджэтных арганізацый» (з улікам змяненняў і дапаўненняў) прадугледжана, што работнікам бюджэтных арганізацый штогод ажыццяўляецца аднаразовая выплата на аздараўленне, як правіла, пры сыходзе ў працоўны адпачынак, калі іншы памер не ўстаноўлены заканадаўчымі актамі або Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь, з разліку: па 31 снежня 2021 г. – 0,5 акладу, з 1 студзеня 2022 г. – 1 аклад. Парадак і ўмовы ажыццяўлення аднаразовай выплаты вызначаюцца згодна з палажэннямі, якія зацвярджаюцца кіраўнікамі бюджэтных арганізацый.

Зыходзячы з прыведзенай нормы, арганізацыя можа прадугледзець у сваім палажэнні ажыццяўленне работніку аднаразовай выплаты на аздараўленне прапарцыйна адпрацаванаму часу, аднак пры гэтым неабходна таксама прадугледзець і парадак яе разліку.

Такім чынам, канкрэтны памер аднаразовай выплаты на аздараўленне, належнае да выплаты работніку, павінен быць вызначаны спецыялістамі арганізацыі згодна з парадкам і ўмовамі яе ажыццяўлення, вызначанымі адпаведным палажэннем.