RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Аб падаткаабкладанні даходаў фізічных асоб ад стварэння і размяшчэння кантэнту ў сетцы інтэрнэт

У апошні час на розных інтэрнэт-пляцоўках абмяркоўваюцца пытанні падаткаабкладання даходаў, якія атрымліваюцца фізічнымі асобамі ў сувязі са стварэннем і размяшчэннем кантэнту на розных інтэрнэт-платформах (YouTube, TikTok, Instagram, Facebook, Twitter і інш.).

У сувязі з гэтым адзначым, што фізічным асобам, якія атрымалі ў 2021 годзе даходы ад названай дзейнасці (у тым ліку ў выглядзе дарэння, ахвяраванняў (данатаў), ад манетызацыі блога, размяшчэння рэкламы і іншыя даходы), неабходнаа ў тэрмін не пазней за 31 сакавіка 2022 года прадаставіць падатковую дэкларацыю (разлік) аб атрыманых даходах.

Падатковая дэкларацыя можа быць прадастаўлена ў любы падатковы орган (незалежна ад месца рэгістрацыі або месца жыхарства).

Для атрымання кансультацый па пытаннях:

парадку падаткаабкладання атрыманых даходаў;

парадку і тэрміну прадстаўлення падатковай дэкларацыі і выплаты падатку;

дыстанцыйнага ўзаемадзеяння з падатковым органам;

ажыццяўлення дзейнасці ў якасці індывідуальнага прадпрымальніка (у выпадку атрымання даходаў ад рэкламы ад некалькіх крыніц на пастаяннай альбо сістэматычнай аснове);

іншых пытаннях, звязаных з падаткаабкладаннем,

Вы таксама мае права звярнуцца ў любы падатковы орган.

Жывіце мудра, працуйце сумленна!