Урачыстае мерапрыемства, прысвечанае 100-годдзю дзяржаўнай малочнай перапрацоўкі рэгіёна і Дню работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці АПК прайшло сёння ў Палацы культуры вобласці. На свята прыехалі намеснік прэм’ер-міністра Леанід Заяц, міністр сельскай гаспадаркі і харчавання Ігар Брыло, старшыня Магілёўскага абласнога выканаўчага камітэта Анатоль Ісачанка, старшыня Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў Ірына Раінчык, работнікі малакаперапрацоўчых прадпрыемстваў з усяго рэгіёна. Пасля прывітальных і віншавальных слоў адбылося ўзнагароджанне найлепшых прадстаўнікоў малочнай перапрацоўчай прамысловасці Прыдняпроўскага краю. Святочны настрой гасцям падарылі творчыя калектывы ДК.
Фота Галіны Гаўрыловіч
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая