На Магілёўшчыне абласная акцыя рэспубліканскага патрыятычнага праекта «Памяць сэрца», якая прайшла 23 снежня, уключыла ў сябе мітынг-рэквіем, аўтапрабег і адкрыты дыялог. На плошчы Славы яе ўдзельнікі – старшакласнікі, студэнты, працоўная моладзь, прадстаўнікі грамадскіх аб’яднанняў, ветэранскіх арганізацый – выклалі запаленымі лампадкі словы «Памяць сэрца», ушанавалі хвілінай маўчання памяць пра подзвіг магіляўчан у гады Вялікай Айчыннай вайны і ўсклалі кветкі да Вечнага агню. Затым з аўтапрабегам «За любімую Беларусь» яны перамясціліся да мемарыяльнага комплексу «Буйніцкае поле», дзе паўтарылі ўсё гэта зноў. Працягнуўся праект у агралесатэхнічным каледжы імя К. П. Арлоўскага ў Буйнічах, дзе ў фармаце адкрытага дыялогу моладзь і эксперты абмеркавалі спробы фальсіфікацыі гістарычных фактаў.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая