Прыярытэтныя напрамкі сістэмы адукацыі Магілёўшчыны - выхаванне і развіццё асобы - абмеркавалі сёння падчас правядзення абласной канферэнцыі педагагічных работнікаў. У маштабным форуме прынялі ўдзел старшыня Магілёўскага абласнога выканаўчага камітэта Анатоль Ісачанка, яго намеснік Валерый Малашка, старшыня абласнога Савета дэпутатаў Ірына Раінчык, начальнік галоўнага ўпраўлення па адукацыі Магілёўскага аблвыканкама Андрэй Заблоцкі, намеснік пракурора Магілёўскай вобласці Андрэй Волкаў, ганаровыя госці і педагагічная грамадскасць рэгіёну. У час канферэнцыі лепшыя спецыялісты сферы адукацыі рэгіёну былі ўзнагароджаны ганаровымі граматамі і падзякамі абласнога выканаўчага камітэта, абласнога Савета дэпутатаў, Міністэрства адукацыі, а таксама нагруднымі знакамі «Выдатнік адукацыі».
Фота Галіны Гаўрыловіч
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая