У Палацы культуры вобласці сабраліся дзеці са шматдзетных і малазабяспечаных сем’яў, дзеці з абмежаванымі фізічнымі магчымасцямі, навучэнцы спецыялізаваных і звычайных школ, гімназій з усяго рэгіёна. Усе яны паказалі высокія вынікі ў вучобе, творчасці і спорце. Дзеці сталі ўдзельнікамі навагодняга прадстаўлення і атрымалі віншаванні з Новым годам ад старшыні Магілёўскага аблвыканкама Леаніда Зайца. Кожнае дзіця атрымала не толькі зарад станоўчых эмоцый, але і салодкі падарунак.
Фота Галіны Гаўрыловіч
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая