У Магілёве 30 лістапада адбыўся абласны этап рэспубліканскага марафону студэнцкіх атрадаў «Маладосць. Праца. Адзінства», арганізатарам якога выступіў Магілёўскі абласны камітэт ГА «БРСМ». Праграма мерапрыемства была вельмі рознабаковай. У першай палове дня моладзь удзельнічала ў адкрыцці памятнага знака «Зорка БРСМ», адрэстаўраванага байцамі студатрадаўскага руху Прыдняпроўскага краю. У фае кінатэатра «Радзіма» для дзяцей арганізавалі розныя інтэрактыўныя пляцоўкі, тэматычныя фотазоны, выставы дасягненняў студэнцкіх атрадаў. Акрамя таго, на працягу ўсяго дня праходзіў абласны фотаконкурс «Я люблю БСА». Падагульніла марафон урачыстая цырымонія закрыцця трэцяга працоўнага семестра 2021 года, падчас якой свае ўзнагароды атрымалі найлепшыя камандзіры, камісары і байцы студэнцкіх атрадаў, штабы працоўных спраў устаноў адукацыі і наймальнікі Магілёўскай вобласці.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая