Палац культуры вобласці ў Магілёве прымаў 23 снежня на навагоднім балі таленавітую моладзь рэгіёна. Тут сабралася каля 50 хлопцаў і дзяўчат – навучэнцаў каледжаў і студэнтаў вышэйшых навучальных устаноў. Асаблівую атмасферу святу стварыла жывая музыка –класічныя творы выконваў аркестр Магілёўскай гарадской капэлы. Для ўдзельнікаў арганізатары падрыхтавалі шмат сюрпрызаў. Адным з іх стала з’яўленне усімі любімых казачных герояў – Дзеда Мароза і Снягуркі.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая