У Магілёўскай вобласці сёння праходзіць абласны суботнік па азеляненні і навядзенні парадку на зямлі. У Магілёве масавыя пасадкі арганізавалі адразу на некалькіх пляцоўках. У прыватнасці, кіраўнік рэгіёна Леанід Заяц, намеснікі старшыні аблвыканкама і старшыня абласнога Савета дэпутатаў Дзмітрый Харыточнік высадзілі 80 туй каля сярэдняй школы № 46, якая расчыніла дзверы для навучэнцаў у верасні гэтага года. Структурныя падраздзяленні аблвыканкама высадзілі больш за 900 новых дрэў і кустоў на вуліцах мікрараёна Казіміраўка. Каля СШ № 41 і заліва на вуліцы Фаціна дзякуючы намаганням дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў, абласнога і гарадскога савета з’явіліся маладыя рабіны і ясені. Кіраўніцтва горада, спецыялісты «Магілёўзелянбуда», ДБТ-3 добраўпарадкоўвавалі зоны адпачынку на скрыжаванні вуліц Першамайская і Акцюбінская. Яны клалі тратуарную плітку, усталёўвалі агароджу, спартыўны інвентар, саджалі дрэвы і кусты, прыбіралі лістоту.
Фота уласные і mogilevnews.by
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая