Абласны суботнік праходзіць 23 кастрычніка на Магілёўшчыне. Галоўная мэта мерапрыемства – навесці парадак на тэрыторыі рэгіёна перад зімой. Адным з асноўных аб’ектаў, дзе праводзіліся работы, стаў Магілёўскі шматфункцыянальны спартыўны комплекс на вуліцы Фаціна і прылеглая да яго тэрыторыя. Тут працавала каля 140 чалавек – кіруючы склад, прадстаўнікі структурных падраздзяленняў аблвыканкама, абласнога Савета дэпутатаў. Яны высаджвалі лісцяныя і іглічныя дрэвы і хмызнякі, прыбіралі смецце і наводзілі санітарны парадак. На вул. Вялікая Чавуская ў раёне скрыжавання з вул. Златавустаўскага пасялілася 200 дрэў і 450 кустоў – ліпы, хвоі, бярозы, вярбы, клёны і таполі. Жывую агароджу аформілі з пузыраплодніка каліналіснага.
Фота Вольгі Емельянавай, СБ, mogilevnews.by
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая