Абласны злёт юных ратавальнікаў-пажарных прайшоў 26 мая на базе ПАВА-6 Магілёўскага ГАНС. Удзел у мерапрыемстве прынялі 10 каманд – пераможцы аналагічных занальных спаборніцтваў з Магілёва, Бабруйска, Горак, Быхава, Мсціслава, Крычава, Дрыбіна, Магілёўскага і Хоцімскага раёнаў. Юныя ратавальнікі прадэманстравалі спрыт, сілу, уменні, веды і крэатыў у 6 конкурсах. Пераможцамі абласнога злёту сталі хлопцы з каманды «Лайф» Магілёўскага раёна. Серабро зайграла ў руках дружыны «Міратворцы» (г. Быхаў), а з бронзай са злёту з’ехала каманда «NEXT» (г. Горкі).
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая