У Магілёве стартаваў трэці этап рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах. Урачыстае адкрыццё Інтэлектуальнага спаборніцтва адбылося 13 студзеня ў абласным цэнтры творчасці. У ім прымаюць удзел больш за 900 навучэнцаў 8-11 класаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі, а таксама ўстаноў прафесійна-тэхнічнай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі з усяго рэгіёна. Пераможцы раённых і гарадскіх алімпіяд правераць свае веды па 19 вучэбных прадметах.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая