Стартавала патрыятычная акцыя са знакавага месца ў Асіповічах, дзе размешчаны помнік загінулым у гады Вялікай Айчыннай, мемарыял воінам-інтэрнацыяналістам і алея Славы. Удзельнікі аўтапрабегу – усяго больш за сто машын – 26 снежня прыехалі з Мінска, Магілёва і Бабруйска. Да месца правядзення патрыятычнай акцыі мясцовыя жыхары прыходзілі разам з дзецьмі: арганізатары паклапаціліся аб відовішчнай праграме. Пасля мітынгу ля помніка воінам-вызваліцелям усе змаглі стаць гледачамі гістарычнай рэканструкцыі – боя пры вызваленні Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Нікога не пакінулі абыякавымі паказальныя выступленні казацкага коннага клуба «Ярмак»: небяспечныя трукі джыгітоўкі дэманстравалі зусім юныя коннікі. У парку адпачынку на сцэне пад адкрытым небам выступалі артысты, працавала палявая кухня, а самым папулярным месцам для фотазоны стала выстава ваеннай тэхнікі.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая