Адкрыццё рэспубліканскага свята «Александрыя збірае сяброў» адбылося на малой канцэртнай сцэне фестывалю. Гасцей і ўдзельнікаў мерапрыемства павіталі намеснік прэм’ер-міністра Ігар Петрышэнка і старшыня Магілёўскага аблвыканкама Леанід Заяц. Цырымонію адкрыцця цалкам прысвяцілі галоўнаму сімвалу свята–ручніку. Творчыя групы раёнаў Магілёўскай вобласці прадставілі фрагменты абрадаў з ручнікамі «Вяселле», «Радзіны, хрэсьбіны», «Праводзіны ў войска», «Жніво». Вакальна-харэаграфічная кампазіцыя, у якой былі задзейнічаны прадстаўнікі краін-удзельніц свята, расказала гледачу аб семантыцы ручніка, яго значэнні і сакральнасці. Гледачы змаглі ўбачыць працэс яго вырабу на старадаўніх станках. У фінале харэаграфічнай замалёўкі фрагменты ручнікоў усіх абласцей Беларусі злучыліся ў вялікі ручнік народнага адзінства.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая