Дэлегацыі з усіх рэгіёнаў рэспублікі, у тым ліку з Магілёўскай вобласці, адправіліся ў Мінск у Палац Рэспублікі, дзе Прэзідэнт звернецца са штогадовым Пасланнем да беларускага народа і парламента. Пасланне Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі беларускаму народу і Нацыянальнаму сходу адбудзецца 31 сакавіка, пачатак мерапрыемства - у 11.00. Выступленне кіраўніка дзяржавы ў прамым эфіры можна будзе глядзець на ўсіх нацыянальных тэлеканалах, уключаючы спадарожнікавы, трансляцыя будзе арганізавана ў эфіры Беларускага радыё і на сайце Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, а таксама на YouTube-каналах дзяржаўных СМІ.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая