Дзень моладзі і студэнцтва адзначаюць 27 чэрвеня ў Магілёве. Перад абласным лячэбна-дыягнастычным цэнтрам апоўдні стартавала маладзёжная творчая праграма. Тут праходзіць гала-канцэрт і ўзнагароджанне пераможцаў фестывалю «Артфест», літаратурнага конкурсу«Залатое пяро», рэгіянальнага этапу нацыянальнага фестывалю-конкурсу «Агонь моладзевых талентаў», праграмы ВНУ «Студэнцтва». Сваім выступленнем парадавала заслужаная артыстка Беларусі Алёна Ланская. Асаблівую атмасферу стварае свята вулічнай культуры, якое аб’ядноўвае пляцоўкі брэйк данса, варкаўта, стрытбола, скейтбордынга, веласіпеднага флістайла. Вечарам для жыхароў абласнога цэнтра рыхтуюць святочную шоу-праграму, дыскатэку і вогненнае шоу.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая