Агонь II Еўрапейскіх гульняў 30 мая пачаў свой шлях па Магілёўскай вобласці. Рэгіён прыняў эстафету «Полымя свету» ад Віцебшчыны. Першым аб’ектам, які наведаў сімвал Еўрагульняў, стаў мемарыяльны комплекс «Буйніцкае поле» (Магілёўскі раён). Пасля сімвал II Еўраігр накіраваўся ў заасад, дзе здзейсніў сафары па чыгунцы. Пасля эстафету да прыстані на Дняпры. На параходзе «Полымя свету» прыбыло ў Магілёў. Другая частка праграмы пачалася на пляцоўцы ля лесвічнага марша каля каскаднага фантана ў Паднікольскім парку. Факеланосцы праняслі полымя па вуліцы Піянерскай да кінатэатра «Радзіма». Каля Астролага агонь будзе чакаў рэтрааўтамабіль. У ім галоўны сімвал II Еўрапейскіх гульняў праехаў па вуліцы Ленінскай да плошчы Славы, дзе адбыўся канцэрт з удзелам зорак беларускай эстрады.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая