На базе Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта харчовых і хімічных тэхналогій 13–15 мая праходзіць фінал III Рэспубліканскага конкурсу студэнцкіх сем’яў «Шчаслівыя разам». У спаборніцтве прымае ўдзел 9 маладых сем’яў, якія прадстаўляюць розныя ВНУ і рэгіёны Беларусі, а таксама маладая сям’я з Маскоўскага дзяржаўнага ўніверсітэта тэхналогій і ўпраўлення імя К. Р. Разумоўскага. Мэтай конкурсу з’яўляецца фарміраванне ў моладзі пазітыўнага стаўлення да традыцыйных сямейных каштоўнасцей. Фінал прымеркаваны да Міжнароднага дня сям’і, які заснаваны Генеральнай Асамблеяй ААН і адзначаецца 15 мая.
Фота БЕЛТА
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая