Фестываль «Гарачы фэст» прайшоў у Магілёве 30 студзеня на этнахутары «Зялёны гай». Фестываль праходзіць у абласным цэнтры ўжо чацвёрты раз. Для гасцей фестывалю былі падрыхтаваны займальныя гульні і конкурсы, танцы, снежныя і спартыўныя забавы. Акрамя таго, працавалі тэматычныя фотазоны. Кожны жадаючы змог паўдзельнічаць у майстар-класах, беларускіх абрадах і варожбах. Падчас фэсту можна было паспрабаваць традыцыйныя гарачыя напоі і розныя пачастункі. А таксама набыць аўтарскія вырабы ручной работы ад магілёўскіх рамеснікаў. Арганізатарамі свята выступіў Магілёўскі гарвыканкам, цэнтр гарадскіх ініцыятыў і ГАМР «Шчырая майстэрня».
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая