Горацкі раён з рабочым візітам 21 кастрычніка наведаў міністр адукацыі Ігар Карпенка. Ён правёў прыём грамадзян у райвыканкаме. Пазней ён у фармаце дыялогу пагутарыў з педагагічным актывам рэгіёна, расказаў аб прынятым у першым чытанні Палатай прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу абноўленым Кодэксе аб адукацыі, стратэгіі развіцця сферы на найбліжэйшыя гады. Міністр таксама азнаёміўся з матэрыяльна-тэхнічнай базай Аўсянкаўскай школы, дзе прайшоў па вучэбных класах, наведаў спартыўна-аздараўленчы комплекс, пабываў на ўроку агракласа. Установе Ігар Карпенка перадаў спортінвентар і кнігі, якія папоўняць фонд бібліятэкі. У канферэнц-зале БДСГА адбыўся дыялог са студэнтамі і выкладчыкамі ВНУ.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая