Самыя актыўныя, разумныя і таленавітыя! Сёння Палац культуры вобласці ў Магілёве сабраў каля 630 дзяцей з усяго рэгіёна. Гэта выдатнікі, удзельнікі алімпіяд і спаборніцтваў, творчых конкурсаў – тыя, хто праявіў сябе ў адыходзячым годзе, – дзеці ва ўзросце ад 8 да 14 гадоў. Сапраўднае шоу для іх пачалося яшчэ ў фае. Тут дзяцей сустракалі казачныя персанажы, якія запрашалі ў карагод ля ёлкі. Ну і куды ж без традыцыйных сэлфі! Затым госці прайшлі ў залу, дзе для іх падрыхтавалі сапраўдную навагоднюю казку. Удзельнікаў маштабнага дзіцячага свята, якія прыехалі з розных куткоў рэгіёна, павіншаваў старшыня Магілёўскага аблвыканкама Анатоль Ісачанка.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая