Ключавыя аспекты паслання Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Лукашэнкі беларускаму народу і Нацыянальнаму сходу Рэспублікі Беларусь абмеркавалі сёння ў час інструктыўна-метадычнай нарады ў Магілёўскім аблвыканкаме. У анлайн нарадзе прынялі ўдзел члены абласных інфармацыйна-прапагандысцкіх груп аблвыканкама і раённых інфармацыйна-прапагандысцкіх груп, прарэктары вышэйшых навучальных устаноў Магілёўскай вобласці, лідэры меркаванняў маладзёжнага асяроддзя - студэнты вышэйшых навучальных устаноў.
Фота Галіны Гаўрыловіч
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая