У Магілёўскім абласным выканаўчым камітэце 16 кастрычніка адбыўся інструктыўна-метадычны збор, дзе былі агучаны вынікі вясновай прызыўной кампаніі 2023 года. Магілёўская вобласць заняла першае месца па рэспубліканскіх паказчыках выканання даведзенага задання па камплектаванні войскаў. Намеснік Магілёўскага аблвыканкама Валерый Малашка, а таксама ваенны камісар Магілёўскай вобласці Віталь Ядзевіч уручылі ўзнагароды за найлепшыя вынікі пры правядзенні вясенняй прызыўной кампаніі прадстаўнікам прызыўных і медыцынскіх камісій вобласці, ваенных камісарыятаў рэгіёну, а таксама прадстаўнікоў райвыканкамаў.
Фота Галіны Гаўрыловіч
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая