Выніковая калегія камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Магілёўскага аблвыканкама адбылася 12 лютага ў канферэнц-зале абласнога ўпраўлення Фонду сацыяльнай абароны насельніцтва Беларусі. Падчас мерапрыемства былі падведзены вынікі працы за 2018 год, вызначаны задачы на бягучы, а таксама прайшла ўрачыстая цырымонія ўзнагароджання работнікаў сацыяльнай сферы, а таксама пераможцаў і прызёраў абласнога агляду якасці і культуры сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва за 2018 год.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая