Выніковая калегія ўпраўлення культуры аблвыканкама адбылася 8 лютага ў Палацы культуры вобласці. Падчас мерапрыемства былі падведзены вынікі працы за 2018 год, вызначаны задачы на бягучы, а таксама прайшла ўрачыстая цырымонія ўзнагароджання работнікаў сферы культуры. Завяршыў калегію вялікі канцэрт маладых выканаўцаў, пераможцаў і лаўрэатаў міжнародных, рэспубліканскіх конкурсаў і фестываляў, стыпендыятаў спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі. Ад Магілёўскага абласнога выканаўчага камітэта ім уручылі падзячныя лісты.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая