Святочныя «Калядныя ўзоры», у якіх спалучаліся праваслаўныя і паганскія традыцыі, малявалі разам дарослыя і дзеці на сямейных гуляннях у парку Падміколле. Забавы чакалі гасцей любога ўзросту. Для тых, хто маладзейшы, – катанне на поні і цюбінгах, для старэйшых – варажба на будучага мужа. А ўсе разам частаваліся святочнай куццёй і салдацкай кашай, слухалі выступленні тэатральных і песенных калектываў і ўдзельнічалі ў незвычайных майстар-класах.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая