Старшыня Магілёўскага аблвыканкама Анатоль Ісачанка прыняў удзел у маштабнай канцэрт-акцыі «Беларусь, наперад!». Мерапрыемства прайшло напярэдадні Дня народнага адзінства, на плошчы Адзінства ў Магілёве і сабрала каля сямі тысяч чалавек. Святочны настрой і атмасферу адзінства магілёўцам і гасцям горада дарылі зоркі беларускай эстрады: Алена Ланская, Аляксандр Саладуха, Насця Краўчанка, Вольга Гарнічар і Дзмітрый Азаранка. Таксама на сцэне выступілі маладыя таленты – Ульяна Ісачанка і Яна Лаўрыновіч.
Фота Галіны Гаўрыловіч
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая