Магілёў святкуе Дзень горада. На пляцоўцы каля дыягнастычнага цэнтра працуе галерэя пад адкрытым небам «Мастак і горад». Ля будынка гарвыканкама адкрылі арт-аб’ект «Дрэва сяброўства». На сцэне каля «Атрыума» магілёўцаў павіншавалі заслужаныя калектывы і выканаўцы абласнога цэнтра. Тут жа адбылася творчая праграма «Маладзёжны МІХ» з узнагароджаннем пераможцаў конкурсу «ArtFest». 28 чэрвеня ля фантанаў у скверы 40-годдзя Перамогі стартаваў сезон танцавальных вечароў адпачынку. У святочны дзень магілёўцаў забаўлялі канцэртныя пляцоўкі, выставы пад адкрытым небам, віктарыны і творчыя майстар-класы. Вялікі гарадскі пікнік прайшоў у парку Падміколля. Спартыўную акцыю «Бітва двароў» арганізавалі на пляцоўцы Беларуска-Расійскага ўніверсітэта.
Фота - mogilevnews.by
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая