Каля 500 магілёўскіх школьнікаў і педагогаў 22 красавіка бяруць удзел у патрыятычным праекце «Аўтацягнік памяці». Адпраўным пунктам стала плошча Славы ў абласным цэнтры. Тут адбыўся мітынг-рэквіем і ўскладанне кветак да Вечнага агню. Падчас паездкі запланаваны прыпынкі ў мясцінах, якія захоўваюць памяць аб Вялікай Айчыннай вайне. У праграме –наведванне Буйніцкага поля, мемарыяльнага комплексу памяці спаленых вёсак Магілёўскай вобласці ў Борках і інш. Фінальным пунктам экскурсіі стане гісторыка-культурны комплекс «Лінія Сталіна».
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая