Мерапрыемства, прысвечанае 100-годдзю аховы здароўя Рэспублікі Беларусь і Дню медработніка, прайшло 14 чэрвеня ў Палацы культуры вобласці Магілёва. Ва ўрачыстасці прынялі ўдзел старшыня Магілёўскага аблвыканкама Леанід Заяц, старшыня абласнога Савета дэпутатаў Дзмітрый Харытончык, намеснік міністра аховы здароўя Беларусі Вячаслаў Шыла, старшыня Магілёўскага гарвыканкама Уладзімір Цумараў, іншыя ганаровыя госці. Яны павіншавалі найлепшых работнікаў галіны са святам і ўручылі ганаровыя граматы, знакі «Отличник здравоохранения РБ», юбілейныя медалі, падзячныя лісты. Яшчэ адным падарункам для прысутных стаў канцэрт.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая