Мітынг-рэквіем, прысвечаны 39-й гадавіне аварыі на Чарнобыльскай АЭС, прайшоў у Любужы ля мемарыяльнага знака «Ахвярам Чарнобыля». У ім прынялі ўдзел старшыня Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў Аляксандр Гарошкін, старшыня Магілёўскага гарвыканкама Сяргей Чарткоў, старшыня Магілёўскага гарадскога Савета дэпутатаў Максім Гурын, ліквідатары наступстваў катастрофы, прадстаўнікі дэпутацкага корпуса, праваахоўных органаў, грамадскіх арганізацый, навучальных устаноў, прамысловых прадпрыемстваў.
Фота Галіны Гаўрыловіч
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая