На набярэжнай Дняпра, дзе ўстаноўлены помнік-капліца воінам-інтэрнацыяналістам, прайшоў мітынг, прысвечаны 33-й гадавіне вываду савецкіх войскаў з Афганістана, у якім прынялі ўдзел ветэраны вайны ў Афганістане, родныя і блізкія загінулых, кіраўніцтва вобласці і горада, а таксама прадстаўнікі моладзевых і грамадскіх арганізацый. Удзельнікі мітынгу ўшанавалі памяць загінулых салдат хвілінай маўчання і ўсклалі кветкі да падножжа манумента, а артысты Магілёва выканалі некалькі кампазіцый, прысвечаных падзеям у Афганістане.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая