VI Міжнародная спартакіяда сярод ветэранаў і кіраўнікоў ветэранскіх арганізацый фізічнай культуры і спорту, прысвечаная 100-годдзю з дня ўтварэння БССР, адбылася ў Магілёве 29-30 мая. У спаборніцтве прынялі ўдзел больш за 120 спартсменаў у складзе 10 зборных каманд з Магілёўскай, Гродзенскай, Брэсцкай, Віцебскай, Гомельскай, Мінскай абласцей, а таксама дружыны Мінска, Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта фізічнай культуры, замежныя госці з Маскоўскай вобласці і Літвы. Ім трэба было пазмагацца за перамогу ў некалькіх відах праграмы: шашкі, шахматы, настольны тэніс, дартс, більярд, летняе мнагабор’е «Здароўе» (бег, плаванне, скачкі ў даўжыню, падцягванне на перакладзіне, стральба з пнеўматычнай зброі).
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая